Чэмпіён Беларусі згуляе з сёлетнім лідарам чэмпіянату



6 жніўня ў Салігорску мясцовы футбольны клуб «Шахцёр», у межах 21 тура Чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе, прыме берасцейскае «Дынама».

Кажа асістэнт галоўнага трэнера ФК «Дынама-Брэст» Дзмітрый Мазалеўскі:

– Будзе вельмі цяжкі матч. «Шахцёр» – лідар чэмпіянату, вельмі добрая каманда, трэнерскі штаб. Таму жадаем цяжкой гульні. Нам вельмі важна набраць тры ачкі, каб падцягнуцца да лідзіруючай групы, плюс у нас яшчэ два матчы ў запасе, думаем пра іх. Таму чакаем разлютаванага супраціву салігорскага «Шахцёра».

Матч пачнецца а 20-й на стадыёне «Будаўнік».

Беларускае Радыё Рацыя