У Гародні затрыманы Зміцер Ціт
У Гародні пачаліся затрыманні сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
Падрабязнасці распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– У Гародні супрацоўнікамі ДАІ быў затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Зміцер Ціт. Хлопец ехаў, каб сустрэцца з валанцёрам ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, у якога сёння з раніцы міліцыянты забралі каля 10 тыс. улётак за Святлану Ціханоўскую. Ціта затрымалі недалёка ад Кастрычніцкага аддзела міліцыі, куды ён збіраўся звярнуцца, каб даведацца пра лёс аднаго з валанцёраў. Зараз тэлефон Зміцера Ціта не адказвае.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота: hrodna.life