У Польшчы ўводзяць абмежаванні ў сувязі з другой хваляй COVID-19
Праўда, пакуль яны датычаць толькі тых паветаў, дзе фіксуецца значны рост колькасці выпадкаў каронавіруснай інфекцыі.
Паводле дадзеных міністэрства аховы здароўя, у Польшчы сёння зафіксавана рэкордная колькасць заражэнняў каронавірусам – 809 новых, пацверджаных тэстамі выпадкаў. У сувязі з гэтым урад увёў новыя абмежаванні – яны датычаць дзевятнаццаці паветаў з амаль чатырохсот, якія ёсць у краіне. Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі паведаміў на прэс-канферэнцыі, што абмежаванні ўступяць у сілу ў суботу 8 жніўня. Найбольшая строгасць – у тым ліку нашэнне масак у грамадскай прасторы – будзе абавязваць у пяці паветах Сілезіі. А таксама па адным з Лодзінскага, Вялікапольскага і Малапольскага ваяводстваў. Абмежаванні датычаць грамадскай прасторы, у якой існуе падвышаная рызыка заражэння COVID-19. Абмежаваная арганізацыя кангрэсаў, спартовыя і культурніцкія мерапрыемствы, гастраномія, кінатэатры, санаторыі, – пералічыў міністр Шумоўскі падчас канферэнцыі.
Беларускае Радыё Рацыя