Выканаўцы масава адмаўляюцца спяваць на канцэртах за Лукашэнку (абноўлена)



Як стала вядома, расейскі гурт RASA адмовіўся ўдзельнічаць у праўладавым канцэрце 8 жніўня ў Менску «у сувязі з цяжкай палітычнай сітуацыяй у краіне». Салісты гурта RASA паведамілі пра сваё рашэнне ў Instagram. Таксама не плануе прыязджаць у Менск і Стас П’еха, якога ўлады планавалі ўбачыць на канцэрце ў Берасці. На канцэрце ў Бабруйску 8 жніўня не выступіць украінскі спявачка Ціна Караль, а дуэт Джаро & Ханзо не прыедзе ў Менск. Пазней канцэрты адмянілі Леанід Агуцін, Рыгор Лепс і іншыя.

* * * 

Улады Берасця таксама ўзяліся за перадвыбарчую агітацыю. Пасля некалькіх тыдняў маўчання, тут, як і па ўсёй краіне, прызначылі на 8 жніўня канцэрты:

– Прыкметна тое, што святкаванне Дня горада напрыканцы ліпеня было адмененае менавіта з прычыны пагрозы каронавіруснай інфекцыі. Зараз аказалася зноў, што ніякага віруса ў рэгіёне няма, таму можна і нават варта збіраць тысячы людзей на канцэртах.

Асноўныя агітацыйныя дзеянні ў музычным фармаце за дзеючага кіраўніка краіны пройдуць на Вяслярным канале. Запрошаныя культурніцкія дзеячы, што могуць трапіць у чорныя спісы пасля выбараў па просьбе альтэрнатыўных кандыдатаў і іх каманд — гэта Алег Віннік, Юліана Караулава, Стас П’еха, а таксама Аксана Кавалеўская з гурта „Краски”. Пераважна ў такіх мерапрыемствах удзельнічаюць расейскія культурніцкія дзеячы.

Прыхільнікі дэмакратычных пераменаў у сваю чаргу ў сацыяльных сетках ды адмысловых суполках Тэлеграм заклікаюць не наведваць такія фэсты.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота:vistanews.ru