„Шахцёр” адолеў берасцейскае „Дынама”



Салігорскі „Шахцёр” перамог футбалістаў берасцейскага „Дынама з лікам 1:0 у хатнім матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі. Пераможны мяч у цэнтральным паядынку гэтага тура ў Салігорску забіў Дзмітрый Падстрэлаў на 78-й хвіліне. У першым матчы аўтсайдар турніру „Белшына” у Бабруйску абыграла гасцей са „Слуцка” – 4:2. Гэта другая запар перамога бабруйчан. Яшчэ два матчы 21-га тура адбудуцца сёння: „Віцебск” прыме „Іслач”, а сталічнае „Дынама” – „Смалявічы”.

Абаронца БАТЭ Захар Волкаў дыскваліфікаваны на два гады

Абаронца БАТЭ і зборнай Беларусі Захар Волкаў дыскваліфікаваны на два гады. Рашэнне было прынята на пасяджэнні кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях камітэта БФФ, паведамляе „Прессбол”.

Гулец можа абскардзіць рашэнне праз апеляцыйны камітэт федэрацыі.

На дадзены момант невядома, ці можа Волкаў выступаць за зборную Беларусі і ў іншых чэмпіянатах. Старшыня камітэта Андрэй Аўдзееў адзначыў, што ФІФА і УЕФА прытрымліваюцца вельмі строгіх правілаў у дачыненні да такога роду парушэнняў. Нагадаю, з’яўляючыся яшчэ гульцом „Нафтана” Волкаў прыняў удзел у дамоўным матчы.

Сума трансферу Лісаковіча ў „Лакаматыў” складзе больш за мільён еўра

Па звестках „Прессбола”, сума трансферу форварда салігорскага „Шахцёра” Віталя Лісаковіча ў маскоўскі „Лакаматыў” складзе 1,1 млн еўра. Беларускі футбаліст паспяхова прайшоў медабследаванне ў „Лока”. Чакаецца, што з Лісаковічам будзе заключаны кантракт тэрмінам на чатыры гады.

Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лізе Еўропы

У розыгрышы футбольнай Лігі Еўропы вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі. Швейцарскі „Базэль” пасля гасцявой вікторыі над нямецкім „Айнтрахтам” з лікам 3:0 у матчы ў адказ 1/8 фіналу выйграў з лікам 1:0. У 1/4 фіналу швейцарцы згуляюць з чэмпіёнам Украіны данецкім „Шахцёрам”, які двойчы перамог нямецкі „Вольфсбург” – 2:1 (у гасцях) і 3:0 (дома).

«Севілья» абыграла «Рому». Сустрэча праходзіла на стадыёне ў нямецкім Дуйсбургу і завяршылася з лікам 2:0 на карысць іспанскай каманды – вызначыліся Серхіа Регілон і Эн-Нэсыры. „Севілья” у чвэрцьфінале згуляе з ангельскім „Вулверхэмптанам”, які абыграў грэцкі «Алімпіякас» дзякуючы голу «Хіменэса» на 8-й хвіліне, забітаму з пенальці. «Баер» прымаў шатландскі «Рэйнджэрс» і перамог 1:0. Адзіны мяч забіў нападнік «Байера» Муса Дзіабі. Нямецкая каманда прабілася ў наступную стадыю плэй-оф Лігі Еўропы. У чвэрцьфінале турніру яна згуляе з міланскім «Інтэрам». Яшчэ адну пару складуць дацкі „Капенгаген” і ангельскі „Манчэстар Юнайтэд”.

Хакеісты „Гомеля” буйна абыгралі „Віцебск”

Хакеісты „Гомеля” з буйным лікам 4:0 выйгралі ў супернікаў з „Віцебска” у заключным матчы першага гульнявога дня Кубка Салея ў групе А. Наваполацкі „Хімік” абыграў салігорскі „Шахцёр” з лікам 3:2. Таксама «Металург» абыграў «Авіятар» у авертайме з лікам 4:3.

Канадскі хакеіст Брэндон Козун афіцыйна перайшоў у менскае „Дынама”

Канадскі хакеіст Брэндан Козун перайшоў у менскае „Дынама”. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце сталічнага клуба. „Гэта будзе шосты сезон у КХЛ, – цытуе гульца прэс-служба. Знаёмы з Крэйгам Вудкрафтам па алімпійскай зборнай Канады. Памятаю, як гуляў у складзе „Лакаматыва” ў плэй-оф з мінскім „Дынама”. Тады ў „зуброў” была выдатная каманда, цяпер наша задача быць на тым жа ўзроўні”, дадаў легіянер. Мінулы сезон канадскі форвард правёў у іншым клубе КХЛ – магнітагорскім „Металургу”. У яго актыве выступы за „Йокерыт” і яраслаўскі „Лакаматыў”. Усяго ў лізе ён правёў 308 гульняў і адзначыўся 230 (86 + 144) выніковымі баламі. У біяграфіі нападніка таксама значацца матчы за зборную Канады, у складзе якой ён выйграваў срэбраныя медалі моладзевага чэмпіянату свету-2010. Таксама ў яго актыве бронза Алімпіяды 2018.

„Гомель” выйграў бронзу чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве

Спартоўцы „Гомеля” выйгралі бронзу чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве сярод мужчынскіх каманд. У чацвёртым матчы серыі да трох перамог, які прайшоў у сталіцы, яны абыгралі хакеістаў дружыны СДЮШАР ХК „Менск-РЦАП” — 2:1. Напярэдадні хакеісты „Менска” забяспечылі сабе золата чэмпіянату Беларусі, перамогшы ў трэцім па ліку паядынку серыі плэй-оф прынцыповых апанентаў з берасцейскага „Будаўніка”, якія сталі ўладальнікамі срэбра турніра.

Беларускае Радыё Рацыя