Назіральніца: Сказалі, што я акрэдытаваны, але не заяўлены назіральнік
Марыя Кіеня, што назірае за выбарамі на адным з участкаў на гарадзенскай Альшанцы, канстатуе , што сёлетнюю кампанію выбарамі назваць немагчыма.
– Нічога не бачу, таму што 4-га жніўня ў 9.30, калі прыйшла на апячатванне скрыняў для датэрміновага галасавання, старшыня сказала, што вы хоць і акрэдытаваны, але не заяўлены назіральнік. То бок, нас не пускаюць на ўчастак, у фае да турнікетаў стаім пакуль. Таму на ўчастку я нічога не бачу. Я бачу толькі пасля 19.00 пратакол і лычбы ў пратаколе, і лічбы, якія я адзначаю ў сваім лісце яўкі.
Па словах Марыі, лічбы прагаласаваўшых з падлікам назіраўлнікаў супадалі толькі першыя дні папярэдняга галасавання:
– На ўсіх трох участках плюс-мінус 5 лічбы супалі. На другі дзень галасавання на маім участку было плюс 31. А ўчора, 6 жніўня, я была да абеда, з 18 да 19. Назіральнікі акрэдытаваныя, але не заяўленыя, праводзілі з 16 да 18 на маім участку падлік яўкі, і ў нас было 66, а ў пратаколе – 192.
Марыя з’яўляецца назіральніцай ад кампаніі “Сумленняыя людзі”. Большасць назіральнікаў з гэтай кампаніі вылучаліся зборам подпісаў грамадзян і назіраюць на ўчастках па месцы жыхарства.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота: facebook.com