Валер Карбалевіч: Пасля выбараў мы атрымаем траўмаванае грамадства і траўмаваную ўладу
Сёлетняя выбарчая кампанія ў значнай ступені вызначыць палітычны ландшафт Беларусі на бліжэйшыя гады.
Эксперты акрэслілі доўгатэрміновы эфект выбараў падчас онлайн-сустрэчы экспертна-аналітычнага клуба „Вынікі выбарчай кампаніі – дня 2020: з чым мы прыйшлі да выбараў”. Кажа палітолаг Валер Карбалевіч:
– Пасля гэтых выбараў грамадства і ўлада атрымаюць цяжкую псіхалагічную траўму. Канструкт стабільнасці ў Беларусі знікае. Цяпер грамадства прыйшло ў рух і гэта будзе грамадства, якое рухаецца, змяняецца нягледзячы на жаданне ўлады. Прычым нежаданне ўлады праводзіць нейкія рэформы наадварот рэзка зменшацца, бо менавіта людзі, якія працуюць у недзяржаўным сектары сталі галоўным фактарам вулічных пратэстаў. Лукашэнка будзе блакаваць любыя спробы, якія б зменшылі ролю дзяржавы.
Эксперты згодныя з тым, што беларускае грамадства перайшло ў актыўную фазу нацыянальна-сацыяльнага жыцця. А значыцца, сёлетні сцэнар выбараў, разыграны рэжымам, наўрад ці паўторыцца ў будучыні, нягледзячы на пагрозы і гвалту ў адносінах да выбаршчыкаў.
Беларускае Радыё Рацыя