У Гомелі міліцыя працягвае пошукі Канеўскай



У Гомелі міліцыя шукае давераную асобу Святланы Ціханоўскай Таццяну Канеўскую. Супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі агляд памяшканняў сяброў і дзяцей актывісткі.

Сын даверанай асобы Аляксандр Канеўскі таксама распавёў, што два дні вобшукі праходзяць у доме Таццяны Канеўскай:

– Праходзіў такі ж ператрус у сяброў – сям’і Сакаловых. Акрамя гэтага ў гэтых Сакаловых ёсць сын, які пражывае  ў прыватным доме. І ў яго таксама такі ж самы ператрус. Такі ж ператрус быў і ў майго брата па вуліцы Дзяржынскага.

У Гомелі міліцыя затрымлівае сябраў ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і актывістаў суполкі «Краіна для жыцця».

Беларускае Радыё Рацыя