Фёдар Петрусевіч: Адбудзецца чарговая фальсіфікацыя



Афіцыйныя вынікі выбараў вядомыя – адбудзецца чарговая фальсіфікацыя. Прычына – знаходжанне за кратамі галоўнага суперніка Аляксандра Лукашэнкі – Віктара Бабарыкі. У гэтым перакананы берасцейскі прадстаўнік аркамітэта па стварэнні партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Фёдар Петрусевіч.

Палітык перакананы, што выбары чарговы раз сфальсіфікуюць:

– Тут усё прадказальна, канешне. Справа ў тым, што першапачаткова, калі аб’явілі выбары, усе пайшлі на выбары. Калі ідуць на выбары, усе думаюць, што яны будуць сумленныя і справядлівыя. Потым пайшлі такія чуткі, калі хто з апазіцыі не пераможа, тады яны выйдуць на вуліцу. Гэта таксама такая вось сумятня. Ніхто не ведае, які будзе рэзультат і што будзе далей. Ні ў аднаго з кандыдатаў няма праграмы.

Фёдар Петрусевіч звярнуў увагу  на тое, што кандыдат, за якога ён мог бы заклікаць прыйсці на выбарчыя ўчасткі і аддаць свой голас, павінен мець праграму, а таксама быць нацыянальна арыентаваным.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце