У Белаазёрску затрымана назіральніца Ірына Грышчук



У Белаазёрску затрымана супрацоўнікамі Белаазёрскай міліцыі назіральнік на выбарчым участку №13 Ірына Грышчук. Міліцыю выклікаў старшыня камісіі Алег Панасюк, які працуе на Бярозаўскай ГРЭС кіраўніком планава-эканамічнага аддзела.

Ірына была пазбаўлена Панасюком акрэдытацыі па сутнасці беспрычынна. Але калегіяльнага пісьмовага рашэння пра гэта назіральніца не атрымала, кажа Ірына Грышчук:

– Мы сядзелі ў фае з іншымі назіральнікамі, выбаршчыца яшчэ адна была, прыйшлі супрацоўнікі ДК і забіраюць у нас крэслы. Я пачала здымаць на відэа. Выбаршчыца 83 гады, забіраюць крэсла, каб мы толькі не сядзелі. Я пайшла ў апаратную, каб узяць крэсла. Зазірнула, а намеснік ужо выбягае. Мяне пазбаўляюць акрэдытацыі таму, што сценка аддзяляе апаратную ад актавай залі, дзе праходзіць галасаванне.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Паводле сябра праваабарончага цэнтра Вясна Сяржука Русецкага, Грышчук вельмі актыўны назіральнік. Яна знайшла шмат недахопаў, пісала скаргі. Яна ім замінала рабіць фальсіфікацыі і ад яе проста пазбавіліся па надуманай прычыне.

На Ірыну Грышчук складзены пратакол за непадпарадкаванне асобе пры спаўненні службовых паўнамоцтваў. 11 жніўня ў 9.30 справа будзе разгледжана ў судзе Бярозаўскага раёна.

Беларускае Радыё Рацыя