Ціханоўская выступіла з новым зваротам перад асноўным днём галасавання



Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская звярнулася да выбарцаў, сябраў выбарчых камісій і правахоўных органаў.

Яна абурылася ўчорашнім затрыманнем раварыстаў у Менску: „Мы просім улады апамятацца, мы просім зірнуць на каляндар, цяпер 2020 год, а не сярэднявечча”. Святлана Ціханоўская заклікае сілавыя структуры не выконваць злачынных загадаў.

Таксама Ціханоўская заклікала выбарцаў прыйсці 9 жніўня на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за яе.

Беларускае Радыё Рацыя