Гомельшчына лідыруе па колькасці прагаласаваўшых



Распачаўся асноўны дзень галасавання. А 8-й раніцы адкрываюцца выбарчыя ўчасткі. Да гэтага пяць дзён ішло датэрміновае галасаванне. 

Гомельская вобласць паводле афіцыйнай інфармацыі лідыруе па колькасці прагаласаваўшых. Аддаць свой голас раней прыйшлі больш за 42 працэнты выбарцаў. Упершыню незалежных назіральнікаў не пусцілі нават у залю для галасавання. Многім давялося дзяжурыць на вуліцы. Палітык Васіль Палякоў адзначае, што ў Гомелі з 45 кантрольных участкаў засталося толькі 17. Паколькі назіральнікаў пазбаўлялі акрэдытацый і выганялі на вуліцу. Паводле праваабаронцаў, колькасць прагаласаваўшых адрозніваецца ад дадзеных участковых камісій у тры разы. Напрыклад, у Гомелі на ўчастку №65, паводле дадзеных назіральнікаў, падчас датэрміновага галасавання прагаласавала 16 працэнтаў выбарцаў. А паводле дадзеных камісіі колькасць прагаласаваўшых складае болей за 53 працэнты.

Беларускае Радыё Рацыя