Мы далёка, але мы разам!



8 жніўня Згуртаванне Беларусаў Канады (ЗБК) у Таронта зладзіла акцыю салідарнасці з беларусамі, на якую прыйшло больш за 100 чалавек. Гэта пятая акцыя ў Таронта, пачынаючы с чэрвеня. На акцыі падпісалі зварот, які ЗБК адправіць у канадыйскі ўрад, з патрабаваннем ад канадскага ўрада прыняць санкцыі Магніцкага ў дачыненні да чыноўнікаў рэжыма Лукашэнкі, хто парушае правы чалавека і выбарчыя законы. А таксама патрабаванне, каб Канада, як чалец G7, заклікала іншых удзельнікаў G7 уплываць на рэжым, спыніць справы па палітычных пераследах і вызваліць палітвязняў.

Беларускае Радыё Рацыя