Звыш 38 працэнтаў – яўка выбарцаў на Берасцейшчыне



Звыш 38 працэнтаў — такой стала яўка выбарцаў на Берасцейшчыне на датэрміновым галасаванні, якое цягнулася пяць дзён. У параўнанні з мінулай прэзідэнцкай кампаніяй – гэта рэкорд.

Кажа наш карэспандэнт з Берасця Аліса Поль:

У параўнанні з іншымі рэгіёнамі па колькасці тых, хто афіцыйна прагаласаваў на датэрміновай частцы выбараў, Берасцейская вобласць знаходзіцца прыкладна ў сярэдзіне спіса. Пры гэтым гэта адзін з самых праблемных рэгіёнаў, у тым ліку па апошніх адзнаках кіраўніка краіны ў яго інтэрв’ю ды па колькасці ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў альтэрнатыўных кандыдатаў.

Прыкметна тое, што за ўвесь час агітацыйнай кампаніі публічна не было заяўлена ні пра адное масавае мерапрыемства ў падтрымку дзеючага прэзідэнта. Ячшэ адная адметнасць — адсутнасць агітацыйных пікетаў у сувязі з эпідэміяй.

Ужо зараз стала відавочна, што большасць выбарцаў, якія збіраюцца ў асноўны дзень галасавання на выбарчыя ўчасткі як на Берасцейшчыне, так і ў іншых рэгіёнах, так могуць на іх і не трапіць, згодна загадаў ЦВК. Гэта грубае парушэнне заканадаўства, што ставіць пад сумнеў вынікі выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце