На Гомельшчыне выбары адбыліся на 10-ую раніцы
На Гомельшчыне, згодна дадзеным Цэнтрвыбаркаму, выбары кіраўніка дзяржавы адбыліся яшчэ па стане на 10-ую раніцу.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, на 10-ую гадзіну раніцы ў галасаванні прынялі ўдзел амаль 58% выбарцаў Гомельскай вобласці. Доўгатэрміновы назіральнік на гэтых выбарах Леанід Судаленка зазначае, што праверыць гэтыя лічбы немагчыма, паколькі ў Гомелі незалежных назіральнікаў проста не дапусцілі на тэрыторыю выбарчых участкаў.
– Я акрэдытаваны як доўгатэрміновы пры Савецкай раённай, у гэтым раёне на ўчастку №52. Гэта мой участак, па месцу майго жыхарства. Я акрэдытаваўся там пад №12. Праз 2-е гадзіны пасля таго, як Ярмошына прыняла пастанову. Яшчэ на сайце ЦВК не было гэтай пастановы. То бок, у 12.00 яна прыняла, а ў 15.00 я прыйшоў і быў ужо 12. Яны, як я разумею, не менш чым па 10 чалавек туды праўладных запісалі, а потым прынялі пастанову.
Сёлетнія выбары, паводле дадзеных праваабаронцаў, праходзяць ва ўмовах беспрэцэдэнтнага ціску на актывістаў штабоў альтэрнатыўных кандыдатаў, незалежных назіральнікаў і журналістаў. Паводле Леаніда Судаленкі, лік рэпрэсаваных грамадзянаў за бягучую кампанію толькі на Гомeльшчыне дасягае некалькіх дзясяткаў чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя