Палачанін дапамагае незалежным назіральнікам



Палачанін Яўген не змог застацца ў баку падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Ён на ровары аб’язджае ўсе выбарчыя ўчасткі ў горадзе і развозіць незалежным назіральнікам ваду і печыва.

Ілюстрацыйнае фота

Як ён ліча, гэта псіхалагічна іх узбадзёрвае:

– Першае, што не спадабалася, што ўсе назіральнікі сядзяць на вуліцах, іх проста не пускаюць. Чалавек павінен выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю мірным шляхам, мець на гэта права. Гэта што такое? Чалавек проста пад заборам. Пасля гэтага натхніўся, набыў за свае сродкі печыва з вадой і разважу. 

Яўген кажа, што варта не толькі ў гэтую спёкі развезці па незалежных назіральніках ваду, але і пагутарыць з імі, маральна падтрымаць, каб яны не адчувалі, што нікому няма справы да іх.

Беларускае Радыё Рацыя