Чаму ўчастковыя камісіі ўтойваюць агульную колькасць выбарцаў?



Чаму не даюць участковыя камісіі незалежным назіральнікам інфармацыі пра колькасны склад выбарцаў, прыпісаных да ўчасткаў Гародні? Адказ крыецца ў імавернасці таго, што пры вялікай яўцы ў асноўны дзень галасавання – выкрыюцца фальсіфікацыі датэрміновага галасавання. Бо тады на некаторых участках накручваліся галасы у два – тры разы.

Кажа Сяргей Верамеенка, назіральнік:

– Вельмі цікавая сітуацыя, што пасля таго, як яны накруцілі яўку, цяпер людзі пайшлі рэальна галасаваць. І атрымліваецца, што калі датэрміновая была 40%, і калі зараз прыйдзе яшчэ 80%, то будзе як у Паўночнай Карэі. Я думаю, менавіта таму яны пачынаюць утойваюць агульную колькасць, бо будзе смешна, калі не хопіць бюлетэняў.

Усе запланаваныя ўчасткі для назірання былі без незалежных назіральнікаў Гародні ў асноўны дзень галасавання. Таму пратакольны вынік галасавання ніяк не зможа паўплываць на жаданні і выяўленне волі выбарцаў.  

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня