У Гародні пачаліся затрыманні (абноўлена)



У Гародні пасля заканчэння галасавання усіх незалежных назіральнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары”, затрымліваюць альбо выганяюць з участкаў. У Ленінскім раёне назіральнікаў, якія працавалі на ўчастках у 32-й школе затрымалі міліцыянты, па розных звестках pатрыманых ад 5 да 10 чалавек. Падобнае адбылося і на ўчастках 72, 73, 74 Кастрычніцкага раёну, якія размешчаны ў СШ№37. Там затрымалі не мнш 7 назіральнікаў.

А на ўчастках ад 105-га да 110-га Кастрычніцкага раёну, якія размешчаны ў школах №31 і №34, усіх незалежных назіральнікаў павыганялі на вуліцу амапаўцы ў цывільным. Такім чынам назіральнікаў пазбаўляюць магчымасці прысутнічаць на падліку галасоў.

* * * 

У Гародні пачаліся затрыманні людзей, якія прыходзяць на двары школаў, дзе яны напярэдадні прагаласавалі, каб атрымаць выніковыя зьвесткі пра вынікі выбараў. Кажа наш карэспандэнт з Гародні, Якуб Сушынскі:

– У Гародні пачаліся першыя затрыманні людзей, якія збіраюцца ў дварах школаў, дзе былі размешчаныя выбарчыя ўчасткі. Паступіла інфармацыя, што затрыманыя 6 чалавек, сярод іх адна дзяўчына, пры ўчастках №№72 і 73 Гародні – гэта ў двары школы №37. Міліцыя затрымлівала людзей, звяртаючы ўвагу на белыя стужкі на іх руках. А таксама паступіла інфармацыя пра яшчэ трох затрыманых у двары СШ №32. Незалежных назіральнікаў пакуль не чапаюць.

Выніковыя пратаколы прадстаўнікі ўчастковых камісіяў павінны вывесіць  цягам гадзіны-паўтары.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня