Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў рэгіёнах



Дзясяткі чалавек затрыманыя ўвечары 9 жніўня і ў ноч на 10-е ў абласных гарадах, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Каля 20 чалавек затрыманыя ў Віцебску, у двары СШ № 45. Яны завезеныя ў ізалятар часовага ўтрымання. Цэнтральныя вуліцы горада, якія вядуць да плошчы Перамогі, былі заблакаваныя. Працавалі толькі гарадскі транспарт і таксі.

Больш як 20 чалавек былі затрыманыя ў Магілёве каля гандлёвага цэнтра „Атрыум”, некалькі дзясяткаў, у тым ліку назіральнікі, — у Гародні каля СШ № 32, дзе знаходзіліся ўчасткі для галасавання, і на Савецкай плошчы.

Інфармацыі пра колькасць затрыманых у Менску пакуль няма.