Прэзідэнт Рады Еўропы асудзіў прымяненне сілы ў дачыненні да пратэстоўцаў у Беларусі



Прэзідэнт Рады Еўропы Шарль Мішэль пракаментаваў апошнія падзеі ў Беларусі і заявіў, што гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў непрымальны, паведамляе „Еўрапейская праўда”.

„Гвалт у дачыненні да пратэстуючых – гэта не адказ. Неабходна забяспечыць свабоду слова, свабоду сходаў, асноўныя правы чалавека” – напісаў Шарль Мішэль ў Twitter.

Раней прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі звярнуўся да кіраўнікоў Рады Еўропы і Еўракамісіі аб скліканні надзвычайнага саміту Еўразвязу па сітуацыі ў Беларусі. Раней прэзідэнты Літувы і Польшчы Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда звярнуліся да ўладаў Беларусі з заклікам паважаць дэмакратычныя стандарты і не ўжываць сілу да ўдзельнікаў масавых пратэстаў.

Фота: m.rns.online