Хайка Маас: ЕЗ мусіць разгледзець пытанне аб аднаўленні санкцый да Беларусі



Еўразвяз павінен разгледзець пытанне аб аднаўленні санкцый да Беларусі. Пра гэта заявіў сёння нямецкі міністара замежных спраў Хайка Маас — паведамляе нямецкае інфармацыйнае агенцтва DPA.

Паводле міністра, праблема аднаўлення санкцыяў павінна быць вывучана «на прадмет актуальнасці ў святле падзей мінулых тыдняў і дзён», дадаўшы, што надзеі на паляпшэнне сітуацыі з законнасцю ў Беларусі «пацярпелі некалькі сур’ёзных няўдачаў».

Нагадаем, ЕЗ увёў абмежавальныя меры адносна Беларусі ў 2004 годзе ў адказ на знікненне двух дзеячаў апазіцыі, журналіста і бізнесоўца ў 1999-2000 гадах, а потым пашырыў іх у 2011 годзе з-за парушэння стандартаў правядзення выбараў і парушэнняў правоў чалавека.

Фота: dpa-news / Fabrizio Bensch