У Слоніме затрымалі Алеся Масюка
У Слоніме ў першай палове дня 10 жніўня быў затрыманы сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк.
Сувязі з ім няма, але, як паведаміў грамадскі актывіст Іван Бедка, яму паспеў патэлефанаваць Алесь і сказаў, што яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і вязуць у Слонімскі РАУС. Сёння альбо заўтра будзе суд, які прысудзіць Алесю Масюку некалі сутак арышту альбо штраф. Алеся Масюка арыштавалі за праяўленую актыўнасць падчас выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дарэчы, некалькі слонімцаў былі затрыманы пасля галасавання 9 жніўня. Больш за 500 чалавек сабраліся пасля 21 гадзіны каля Слонімскага райвыканкама і чакалі вынікаў выбараў. Было шмат супрацоўнікаў міліцыі, якія блакіравалі райвыканкам, дзе знаходзілася раённая камісіі. Сур’ёзных сутычак не адбылося, але слонімцы выказвалі сваё незадавальненне вынікамі выбараў, бо 80 працэнтаў слонімцаў галасавалі за Святлану Ціханоўскую.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім