Заява дэлегацыі Еўрапарламанту па сувязях з Беларуссю



“Цэнтральная выбарчая камісія, сцвярджае, што Аляксандра Лукашэнку нібыта пераабралі прэзідэнтам Беларусі на шосты тэрмін. Шмат якія прыкметы паказваюць на масавыя фальсіфікацыі выбараў, таму не можам прызнаць гэтыя выбары легітымнымі”, – чытаем у супольнай заяве дэлегацыі Еўрапарламанту па сувязях з Беларуссю, падпісанай старшынёй дэлегацыі Робэртам Бедранем і дэпутатам Еўрапарламанту Пятрасам Аўштрэвічусам.

„Наступствам паслявыбарчых гвалтаў будзе патрабаванне аднаўлення санкцый, накіраваных супраць беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у масавым фальсіфікацыі галасоў, а таксама сур’ёзных парушэннях правоў чалавека і асноўных свабод. Мы таксама будзем настойваць на тым, каб рэжым пазбавіць фінансавай падтрымкі ЕЗ. У той жа час ЕЗ будзе працягваць падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, у тым ліку і фінансавымі сродкамі, прызнаючы яе беспрэцэдэнтную мабілізацыю, рашучасць і прыхільнасць да дэмакратычных рэформаў. Голас грамадзянскай супольнасці павінен быць пачуты. Патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць цяперашнюю хвалю рэпрэсій і неадкладна і безумоўна вызваліць усіх людзей, якія адвольна затрымліваюцца. Мы таксама заклікаем спадара Лукашэнку раскрыць і прызнаць сапраўдныя вынікі выбараў”, – чытаем у заяве дэлегацыі Еўрапарламанту па сувязях з Беларуссю.

Беларускае Радыё Рацыя