На менскім заводзе Казлова выйшлі на пратэст
Працаўнікі менскага электратэхнічнага заводу сабраліся на пратэст днём 11 жніўня. Хадзілі чуткі пра забастоўку, але некаторыя рабочыя вярнуліся да працы, чакаюць сустрэчы з кіраўніцтвам.
Як паведаміў Свабодзе адзін з рабочых, у цэху №11 на сходзе прысутнічала каля 200 чалавек — кажа, «такіх сходаў не было з савецкіх часоў». З заводскай сталовай некаторыя людзі сталі выходзіць праз галоўную прахадную, калона рушыла ў бок плошчы Перамогі.
Onliner.by перадае, што працаўнікі заводу маюць патрабаванні спыніць гвалт супраць мірных грамадзянаў і «правакацыі для апраўдання дзеянняў сілавікоў», вызваліць дэманстрантаў і вярнуць доступ да інтэрнэту.