Прэс-сакратарка Ціханоўскай: Мы за ўсе мірныя сродкі барацьбы, уключна са страйкамі
Ганна Красуліна, прэс-сакратарка штабу кандыдаткі ў прэзідэнты, 11 жніўня пракаментавала Свабодзе звесткі пра стыхійныя страйкі на беларускіх заводах.
«Мы за ўсе мірныя спосабы барацьбы народу за свае правы, уключна са страйкамі і мірнымі дэманстрацыямі, — сказала Красуліна. — Усё, што дазваляе нам дамагчыся змены рэжыму».