Моцна збіты журналіст Ян Роман



У Гародні пры затрыманні моцна збіты журналіст Ян Роман, які прыехаў да Кастрычніцкага РАУС сустракаць калегаў.

Падрабязнасці распавядае з Гародні наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– У Гародні пры затрыманні каля Кастрычніцкага РАУС у цэнтры ізаляцыі быў моцна збіты гарадзенскі журналіст, сябра “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Ян Роман. Міліцыянты ў цывільным выбілі яму чатыры зубы, пабілі акуляры і пашкодзілі нагу. Пры гэтым у такім стане яго затрымалі і трымалі да раніцы ў ізалятары часовага ўтрымання. Цяпер журналіста ўжо асудзілі, і ён атрымаў штраф пятнаццаць базавых велічыняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сергея Апановіча