Гародня: медыкі дапамогуць пацярпелым
У Гародні медыкі будуць аказваць валанцёрскую дапамогу пацярпелым ад міліцыі. Пра тое, якім чынам будзе адбывацца гэта дапамога, распавядае з Гародні наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Гарадзенскія медыкі вырашылі ўсталяваць стацыянарныя пункты дапамогі пацярпелым. У Гародні ў парку Жылібера з 20 гадзін будзе дзяжурыць каманда медыкаў, якая будзе дапамагаць усім людзям, якія пацерпяць ад міліцыянтаў ці гвалтоўных дзеянняў супрацоўнікаў у цывільным. Гэтая інфармацыя паступіла ад медыкаў Гарадзенскага абласнога шпіталя. Такія пункты дапамогі ўжо ёсць шмат па якіх кропках горада. Дапамогу аказваюць не толькі медыкі, але і жыхары бліжэйшых дамоў, дзе ўчора адбыліся сутычкі з міліцыяй.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня