Гаспадарка фермера-блогера Юрыя Ганцэвіча засталася без дагляду



Грамадзянская жонка затрыманага фермера-блогера Юрыя Ганцэвіча Дар’я звяртаецца да абаронцаў жывёлаў з просьбай дапамагчы са свойскімі жывёламі, якія засталіся без нагляду.

Самога фермера перавялі ў СІЗА і ўзбудзілі крымінальную справу. Грамадзянская жонка гаворыць, што пакуль спрабуе даглядаць жывёлаў сама па меры магчымасці:

– Буйнарагатага быдла 11 галоваў, многа коз, авечак, яны зараз без дагляду, толькі я. У мяне двое дзяцей сваіх і праца, таму фізічна проста не магу. З прадстаўнікамі ўлады сёння размаўляла, прасіла каго-небудзь даць, каб даглядалі жывёлу, калі яны яго забралі. Яны адказалі, што робяць сваю працу, а гэта іх не датычыць.

Фермера Юрыя Ганцэвіча затрымалі падчас ягонага стрыму. Яго абвінавачваюць у абразе афіцыйнай асобы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель