Берасцейскія ўлады правядуць прэсавую канферэнцыю



Адразу пасля ўключэння інтэрнэту ў Берасці мясцовыя ўлады вырашылі правесці прэсавую канферэнцыю. Найперш у ёй прымае ўдзел старшыня Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта, які схаваўся ў інфармацыйнай прасторы на час пратэстаў.

Паведамляе наш карэспандэнт з Берасця Аліса Поль:

Паведамляецца пра тое, што да медычных супрацоўнікаў звярнулася прыкладна сотня чалавек. Шпіталізаваныя 23 чалавекі. Згодна афіцыйных звестак – памерлых няма. У рэанімацыю таксама нікога не забралі. Раненне ад гумовых куляў расцэньваецца як траўма мяккіх тканак.

Улады спрабуюць апраўдаць свае жорсткія дзеянні ў адносінах да мірнага насельніцтва тым, што афіцыйных заяваў на правядзенне мітынгаў не паступала. Дэманстраваліся фотавыявы нажоў, рацый і «кактэйляў Молатава», якія нібыта былі канфіскаваныя ў затрыманых.

Сотні за кратамі. Яшчэ агучаныя не ўсе імёны і прозвішчы з тых, хто адстойваў свае галасы на выбарчых участках.

Частку ўтрымліваюць у гаражах, ізалятарах часовага ўтрымання ў іншых раёнах. Папярэдне з’явіўся алічбаваны спіс, дзе можна шукаць сваіх родных і знаёмых.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце