Сумесны зварот Валенсы, Кваснеўскага і Камароўскага
„Звяртаемся да беларускіх уладаў з просьбай устрымацца ад прымянення сілы супраць мірных акцый і далейшай эскалацыі гвалту з боку праваахоўных сілаў”, – пішуць у сумесным звароце былыя прэзідэнты Польшчы.
Лех Валенса, Аляксандр Кваснеўскі і Браніслаў Камароўскі заклікаюць рэжым Лукашэнкі „вызваліць усіх палітвязняў” і пачаць перамовы з апазіцыяй. Прэзідэнты выказваюць меркаванне, што дэманстрацыі ў многіх тысячах гарадоў Беларусі – гэта публічны вотум недаверу Аляксандру Лукашэнку, які займае гэтую пасаду ўжо 26 гадоў, але таксама выраз перакананасці, што выбары былі сфальшаванымі.
Дэманстрацыі, арышты апазіцыйных актывістаў і сутычкі з апалчэннем працягваюцца пасля нядзельных выбараў у Беларусі, якія, паводле афіцыйнай інфармацыі, перамог Аляксандр Лукашэнка. Апаненты прэзідэнта, які кіруе ўжо 26 гадоў, збітыя, сядзяць у вязніцы ці з’ехалі за мяжу.
Беларускае Радыё Рацыя