Да Віктара Бабарыкі зноў не пусцілі адваката



Адваката Дзмітрыя Лаеўскага зноў не пусцілі да затрыманага Віктара Бабарыкі ў СІЗА КДБ. Як напісаў юрыст у Фэйсбуку, гэтым разам у спецслужбе спаслаліся не на каронавірус, як было раней.

„Дакументы на наведванне ў бюро пропускаў КДБ не прынялі, але на гэты раз не ў сувязі з эпідэміяй, як гэта было ў чэрвені, а са спасылкай на тое, што наведванне адвакатам не прадастаўляецца па „тэхнічных прычынах”. Гэта новая прычына нядопуску адразу ж абскарджаная Генеральнаму пракурору і пра парушэнне правоў адваката пісьмова паведамлена ў Мінскую гарадскую калегію адвакатаў”, — адзначыў Лаеўскі.

Экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка знаходзіцца пад вартай з 18 чэрвеня. За гэты час адвакатам неаднаразова перашкаджалі пабачыцца з падабаронным.

Беларускае Радыё Рацыя