Сіні фургон



Не ведаю, што гэта было, але 11 жніўня ў Воршы каля 20.00 на вуліцы Караткевіча супрацоўнікі міліцыі моцна збівалі раварыста – чалавека з доўгімі светлымі валасаміі, вельмі тонкага,

Яго затрымалі каля самага Дняпра.

Ровар быў кінуты пад ліпы.

Міліцэйская машына (джып), якая гналася за ім, зя’зджала з гары на вельмі вялікай хуткасці.

Хлопца павалілі, пасля зацягнулі ў патрульную машыну (тую, што гналася), падняліся на гару, там яго выцягнулі з патрульнай машыны і сталі перасаджваць у сіні фургон.

Калі выцягнулі з машыны, то моцна білі дубінкамі. Чатыры чалавекі з дубінкамі збівалі аднаго. На зямлі. 

Жанчына стала ўзросту крычала побач” „Бандыты!”

Але яны не звярталі ўвагі на яе крыкі.

У сіні фургон загрузілі таксама ровар.

Ці маюць гэтыя сцэны адносіны да пратэстаў – не ведаю, але ўзровень агрэсіі і гвалту зашкальвае.

Там, дзе затрымлівалі хлопца, трава і цяпер прымятая.

Сіня бусы-фургоны цяпер паохаюць.

Як раней быў „чорны крумкач”, так цяпер сіні фургон

Беларускае Радыё РАЦЫЯ