Затрымалі журналіста “Газеты Слонімскай”
Вечарам 11 жніўня ў цэнтры Слоніма быў затрыманы журналіст “Газеты Слонімскай” Яўген Валадашчук.
На фота стаіць першы з былымі калегамі
Яўген выконваў свае журналісцкія абавязкі і прыйшоў на цэнтральную плошчу каля райвыканкама, дзе трэці дзень збіраюцца слонімцы, якія незадаволеныя фальсіфікацыяй выбараў. Але цяпер там штодзённа дзяжурыць шмат супрацоўнікаў міліцыі, якія ахоўваюць плошчу ад людзей.
Яўген доўга не затрымаўся і вяртаўся ў рэдакцыю газеты. Па дарозе яго затрымалі і адвезлі ў Слонімскі РАУС. Журналіст знаходзіцца ў ізалятары часовага затрымання. На днях яго будуць судзіць. Прававое бязмежжа ў Беларусі працягваецца.
Беларускае Радыё Рацыя