Каля 600 жанчын прыняло ўдзел у акцыі салідарнасці ў Берасці
Шэсць соцень жанчын прыняло ўдзел у сённяшняй акцыі ў Берасці. Яны проста выстраілся ў ланцуг уздоўж праспекту Машэрава, уздоўж цэнтральнага ўнівермага. У руках яны трымалі белыя кветкі.
Ніякіх лозунгаў не было, ніхто нічога не скандаваў, — распавяла жыхарка горада, што не захацела называць сваё імя:
– Людзі выходзяць у ланцугі салідарнасці. Гэта мірныя пратэсты. І я збіраюся таксама. Я куплю кветкі і буду стаяць і выказваць пратэст з тым, што адбываецца ў нашай краіне. Як дзяржава збівае сваіх жанчын, сваіх дзяцей.
Рэспандэнтка звярнула увагу на тое, што асабліва шакавала сітуацыя са збітым дзіцём у Гародні: „Людзі не могуць выбачыць такое,” — дадала яна.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: b-g.by