Домрачава заклікала АМАП спыніць гвалт



Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава, вядомая як прыхільніца Аляксандра Лукашэнкі, заклікала АМАП спыніць гвалт.

„Люблю МІРНУЮ родную Беларусь! І менавіта такую! Прашу ўсіх, ад каго гэта залежыць, усіх, хто аддае распараджэнні, кіраўнікі атрадаў АМАП. СПЫНІЦЕ ГВАЛТ. Не дапусціце працягу гэтага несправядлівага жаху на вуліцах. Любы канфлікт можна вырашыць мірным шляхам. Любы. Калі ласка, пачуйце”, — заклікала Домрачава на сваёй старонцы ў Instagram.

Раней былая спартсменка напісала: „Сітуацыі на вуліцах не могуць не турбаваць… Хачу звярнуцца да жыхароў нашай цудоўнай, любімай краіны, да прадстаўнікоў АБОДВУХ БАКОЎ канфлікту: паважайце адзін аднаго, чуйце адзін аднаго і спакойна, цывілізавана вырашайце праблемы. Не ўпадайце ў крайнасці, ёсць і іншыя, ГУМАННЫЯ метады вырашэння праблем. Мы ўсе людзі. Давайце заставацца Людзьмі”.

belapan.by