Сямнаццаць новых выпадкаў каронавірусу на Падляшшы
Падляшскі ваявода і ваяводскі санітарны інспектар паведамляюць пра сямнаццаць чарговых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Усе яны пацверджаныя станоўчымі вынікамі тэстаў. Інфікаваныя дзевяць асобаў з Граеўскага павету, дзве жанчыны ж Высокамазавецкага павету, мужчына і двое дзяцей з Беластоку, малады мужчына з Беластоцкага павету, маладая жанчына з Аўгустоўскага павету і старэйшая жанчына з Ломжы.
Усе інфікаваныя знаходзяцца ў хатняй самаізаляцыі. Асобы першага кантакту ахопленыя эпідэміялагным наглядам.
Агулам у Падляшскім ваяводстве тысяча сто два пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19. Выздаравелі дзевяцьсот пяць чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя