Гародня: страйкі на прадпрыемствах



На гарадзенскіх прадпрыемствах распачаліся страйкі. Пра сітуацыю ў горадзе распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Некалькі сотняў чалавек з гарадзенскага прадпрыемства “Гроднажылбуд” пачалі забастоўку. Яны выйшлі перад кіраўніцтвам сваёй арганізацыі, пайшлі на перамовы, патрабуючы, каб у горадзе забяспечылі спакой. Выступаюць за тое, каб міліцыя спыніла ўсялякі гвалт, каб яна не біла людзей. Казалі, што будуць баставаць да той пары, пакуль гэта не скончыцца.

Таксама прадстаўнікі гарадзенскага прадпрыемства “ГроднаАзот” выйшлі да кіраўніцтва арганізацыі на перамовы, каб кіраўнікі прадпрыемства звярнуліся да кіраўніцтва горада з патрабаваннем супыніць міліцэйскі гвалт у горадзе і прызнаць сумленныя выбары ў рэгіёне.

Беларускае Радыё Рацыя