Белдзяржфілармонія падтрымала акцыі пратэсту



Беларуская дзяржаўная філармонія ў поўным складзе падтрымала акцыі пратэсту па ўсёй краіне і выйшла на прыступкі канцэртнай залы, каб выказаць супраціў гвалтоўным дзеянняў сілавікоў, якія пачынаючы з 9 жніўня робяць бясчынствы па ўсёй краіне, калечаць ды забіваюць мірных грамадзян.

 

Супрацоўнікі філармоніі заспявалі гімн „Магутны Божа” і рабілі так некалькі разоў:

Супрацоўнікі філармоніі і мінакі, якія апынуліся на месцы падзей, занепакоеныя лёсамі затрыманых па ўсёй Беларусі людзей. Іх здароўе і нават жыццё ў небяспецы. Надзеі ўскладаюць на прадпрыемствы:

– Трэба падымаць заводы. Каб людзі ўсе выходзілі і не баяліся. І тады будзе вынік. А калі частка будзе стаяць, а іншыя глядзець з вокнаў ці па тэлевізары няпраўду, то тады, канешне, будзе складана.

Пратэстны канцэрт сабраў некалькі сотняў чалавек.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск