Канцлер Аўстрыі асудзіў гвалт у дачыненні да дэманстрантаў



З асуджэннем гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў у Менску выступіў федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц.

„Развіццё падзей у Беларусі і гвалт у дачыненні да дэманстрантаў, які працягваецца некалькі дзён, мы катэгарычна асуджаем”, — напісаў Курц на сваёй старонцы ў „Твітэры”.

Аўстрыйскі канцлер — адзін з нешматлікіх еўрапейскіх палітыкаў, якія наведвалі Беларусь і/або якія прымалі Аляксандра Лукашэнку ў сваёй краіне. Іх сустрэчы адбыліся ў сакавіку 2019 года ў Меінску і ў лістападзе 2019 года ў Вене.

belapan.by