Работнікі «Гродна Азот» прайшлі калонай ад завода ў цэнтр горада



Каля тысячы работнікаў буйнога хімічнага прадпрыемства «Гродна Азот» прайшлі ад завода ў цэнтар горада. Перад гэтым на прадпрыемстве тысячы чалавек падпісаліся пад заявай аб нязгодзе з вынікамі выбараў. 

Супрацоўнікі «Гродна Азот» пасля змены рушылі ў цэнтр горада. Па дарозе на праспекце Касманаўтаў да іх далучыліся ўдзельніцы ланцуга салідарнасці, а таксама ўдзельніцы аналагічнай акцыі ў парку Жылібера. Людзі скандавалі: «Сыходзь!», «Жыве Беларусь!», «Верым, можам, пераможам!». Калона прайшла да Савецкай плошчы.

Пасля ўдзельнікі мірнай акцыі прайшлі па горадзе да Румлёўскага моста і разышліся па дамах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by