Польскі дэпутат накіраваў дэпутацкі запыт у справе Беларусі
У справе дапамогі грамадзянам Беларусі – дэпутат польскага Сейма ад левых сілаў Адрыян Зандберг накіраваў дэпутацкі запыт прэм’ер-міністру Польшчы Матэвушу Маравецкаму.
Праз Беларусь каціцца хваля пратэстаў супраць палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Нельга выключыць сцэнар, што пры росце гвалту будзе нарастаць і хваля міграцыі рэпрэсаваных.
У сувязі з гэтым Зандберг пытае, ці гатова Польшча аказаць дапамогу сваім бліжэйшым суседзям, ці ёсць сродкі на дапамогу ўцекачам, ці будуць палёгкі ў перасячэнні польска-беларускай мяжы, ці ўрад плануе даць большую падтрымку незалежным СМІ („Беларускае Радыё Рацыя” і „Белсат”), якія працуюць з тэрыторыі Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя