Акцыя пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Менску
Па ўсёй Беларусі працягваюцца акцыі і забастоўкі. Калі каронавірус пачаў знішчаць апошнія бастыёны падтрымкі Лукашэнкі ў грамадстве, дык катаванні і забойствы дэманстрантаў прывялі да таго, што на вуліцы выйшлі рабочыя ўсіх буйных прадпрыемстваў краіны. Выйшлі на свой пратэст настаўнікі, выкладчыкі, музейныя работнікі і многія іншыя. Адна з пратэставальніц кажа, што ў беларусаў ужо няма шляху назад, у знішчэнні дыктатуры, якое ўжо ідзе напоўніцу, неабходна ісці да канца, іначай гэта скончыцца трагедыяй для народа.
У словы пакуль яшчэ міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева з выбачэннямі ўдзельнікі пратэстаў не вераць, называючы прамову Караева абсурднай. Асабліва на фоне таго, што ён заяўляў да выбараў.
На плошчы Незалежнасці ў Менску працягваюцца акцыі пратэсту. Людзі не збіраюцца спыняць забастоўку да поўнага адхілення ад улады Лукашэнкі і ягоных памагатых.
На плошчу Незалежнасці выйшлі людзі з патрабаваннямі выхаду да народа так званага старшыні Менгарвыканкама Сівака. А таксама выйшлі на забастоўку выкладчыкі, настаўнікі і працаўнікі метро.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя