Цэнтрвыбаркам агучыла канчатковыя вынікі выбараў у Беларусі



Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі абвясціла канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Прагаласавалі 5 818 956 чалавек, з іх 2 806 640 датэрмінова.

Скаргі аб непрызнанні выбараў ад Ціханоўскай, Канапацкай і Дзмітрыева адхіленыя, ад Чэрачня нібы «не паступала»: давераных асобаў не пусцілі падаць скаргу ў ЦВК, яны выслалі яе па пошце. Галасы, паводле ЦВК, размеркаваліся так: Лукашэнка: 80,1 % Ціханоўская: 10,1%; Дзмітрыеў: 1,2%; Канапацкая: 1,67%; Чэрачань: 1,14%, супраць усіх: 4,59%

Беларускае Радыё Рацыя