Да ўсебеларускага страйку гатовыя далучыцца працоўныя БелАЭС



Па інфармацыі, якую атрымаў старшыня Беларускай партыі „Зялёныя” Зміцер Кучук, да ўсебеларускага страйку гатовыя далучыцца і працоўныя з атамнай электрастанцыі ў Астраўцы:

– Беларуская партыя „Зялёныя” папярэджвае, што калі ў краіне неспакойна, запускаць АЭС цынічна і небяспечна. І мы сёння бачым, што людзі на БелАЭС пачынаюць баставаць. Людзі выходзяць, выходзяць кіроўцы, якія сігналяць, рабочыя далучыліся да страйку, якая зараз па ўсёй краіне. Таму мы яшчэ раз заклікаем улады Беларусі і Мінэнерга спыніць работы па запуску атамнай станцыі. Гэта дастаткова небяспечна для людзей у такой сітуацыі, калі АЭС страйкуе.

Асаблівасць Астравецкай АЭС у тым, што там працуюць людзі з розных краінаў. Большасць з Беларусі і з Расеі. Па словах Змітра Кучука, у такой сітуацыі працоўныя з Расеі, цалкам магчыма, далучацца да страйку і падтрымаюць беларускіх калегаў у знак салідарнасці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belnovosti.by