МЗС Украіны: „Мы абураны заявамі Лукашэнкі”



Міністэрства замежных спраў Украіны выказала занепакоенасць словамі Аляксандра Лукашэнкі, які звінаваціў украінцаў у дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі. Пра гэта 14 жніўня паведаміла прэс-служба МЗС Украіны. 

Доказаў прыналежнасці ўкраінцаў да падзей у Беларусі няма. У той жа час ёсць доказы датычнасці 28 наёмнікаў ПВК „Вагнер”, затрыманых у Беларусі, ва ўдзеле ў тэрарыстычнай дзейнасці на Данбасе, паведамляецца ў рэлізе.

У МЗС дадалі, што факты датычнасці вагнераўцаў да тэрарыстычнай дзейнасці на Данбасе былі падрабязна выкладзены ў запытах пра выдачу, якія ўкраінскі бок накіроўваў у Менск, але іх чамусці Беларусь адправіла ў Расею.

„Затое вагнераўцы, па блаславенні беларускіх уладаў, вяртаюцца ў РФ. Каб і ў далейшым здзяйсняць злачынствы на тэрыторыі суверэнных дзяржаў”, – дадалі ў ведамстве”.

Беларускае Радыё Рацыя