Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным праз тэлефон сітуацыю ў Беларусі
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пагаварылі праз тэлефон.
„Абмеркавалі сітуацыю, якая складваецца ўнутры і вакол Беларусі”, — паведамляе тэлеграм-канал „Пул першага”.
Пра намер звязацца з Пуціным Лукашэнка заявіў раней 15 жніўня на нарадзе ў Палацы Незалежнасці, дзе выказаўся на тэму грамадска-палітычнай сітуацыі ўнутры краіны.
„Мы бачым, што адбываецца. Нас закалыхваць не трэба мірнымі акцыямі і дэманстрацыямі. Мы бачым, што ў глыбіні адбываецца. Мы вельмі добра гэта бачым. І потым, мы ж метадычкі чыталі каляровых рэвалюцый. Больш за тое, да метадычак каляровых рэвалюцый (гэта асаблівасць, пра гэта мы будзем казаць сёння ў Мінабароны ў Цэнтры стратэгічнага кіравання) ужо з`явіліся элементы знешняга ўмяшання”, — сказаў Лукашэнка.
Фота прэс-службы презідэнта РФ