Жывая Бібліятэка паказала стэрэатыпы гарадзенцаў



Праэкт “Жывая бібліятэка”, дзе людзей Гародні можна было чытаць як кнігу, паказалі ў гарадзенскай антыкавярні “Жывы Час”. Гарадзенцы маглі разбурыць свае старэатыпы пачуўшы чалавека, які усё сваё жыццё жыве з інваліднасцю, ці пра тое, як стаць беларускамоўным, ці пра тое, як стаць крышнаітам.

Жыхарам гораду над Нёманам паказалі гэтым разам шэсць розных старэатыпаў, якія ёсць у нашым грамадстве.

[Not a valid template]

Пра праэкт распавядае адзін за арганізатараў сябра “Студэнцкай Рады” Марына Штрахава.

Але ж гэта жывыя людзі са сваёй нейкай гісторыяй, якія распавядаюць менавіта пра сябе, пра сваё жыццё, пра тое, як яны жывуць з тым ці іншы ярлыком, які на іх павесілі. Напрыклад: беларускамоўная дзяўчына, дзяўчына з інваліднасцю. Шмат каму прыходзяць у галаву думкі: раз дзяўчына з інваліднасцю, значыць усё вельмі сумна, цяжка. Беларускамоўная – змагар… А калі з гэтымі людзьмі паразмаўляць на Жывой бібліятэцы, высвятляецца, што ўсё зусім па-іншаму.

 Гародня стала другім горадам пасля Менску, дзе адбыўся падобны праэкт. Цяпер арганізатары шукаюць арганізатараў у іншых абласных цэнтрах Беларусі, каб даведацца пра рознабаковасць іх жыцця праз іх старэатыпы.

 Беларускае Радыё Рацыя