Лукашэнка адмовіўся ад правядзення новых выбараў і абвінаваціў апазіцыю ў гвалце
Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад правядзення новых выбараў і абвінаваціў апазіцыю ў гвалце на вуліцах.
Ён на працягу паўгадзіны выступаў на мітынгу перад сваімі прыхільнікамі ў цэнтры Менска. Лукашэнка, у прыватнасці, сказаў пра пагрозу з боку НАТА.
У канцы прамовы ён заявіў, што ўстае перад удзельнікамі праўладнай акцыі на калені, але, як відаць на відэа, апублікаваным агенцтвам «Спутнік Беларусь», на самай справе Лукашэнка гэтага не зрабіў – гэта была проста фігура прамовы. Як паведамляюць некаторыя СМІ са спасылкай на відавочцаў, Лукашэнка пасля выступу на мітынгу пакінуў на аўтамабілі Менск. Яго картэж бачылі на выездзе з горада.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ТАСС