ТБМ правяло Агульнанацыянальную дыктоўку



Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны правяло восьмую Агульнанацыянальную дыктоўку. Яна адбылася ў памяць Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і ў сувязі з юбілеем Францішка Багушэвіча.

Алена Анісім, першы намеснік старшыні ТБМ, адзначыла, што сёлета было шмат прапаноў ад розных арганізацый годна адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы:

– Праходзяць такія святы, нават тыдні “Роднай мовы”, па школах, па розных навучальных установах, такіх як ліцэй БДУ, Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. І гэта вельмі важна. Такім чынам пашырылася кола тых пляцовак, на якіх можна выказаць свае адносіны да роднай мовы і паўдзельнічаць у нейкай акцыі.

Сёлета ТБМ абрала для напісання і рэкамендавала тры тэксты. Прадмову да зборніка „Дудка беларуская” Францішка Багушэвіча, верш „Бацьку” Рыгора Барадуліна і верш „Я не ганю землі чужыя” Генадзя Бураўкіна.

Беларускае Радыё Рацыя паводле Бела ПАН

Фота novychas.info