Рабочыя вырашылі падтрымаць забастоўку работнікаў тэлебачання



Прыкладна 10 тысяч рабочых менскіх заводаў — удзельнікаў забастоўкі — ідуць да будынка Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка падтрымаць забастоўку тэлевізіёншчыкаў.

Калона рухаецца па тратуарах вуліцы Ваўпшасава. Сярод дэманстрантаў — рабочыя МТЗ, МАЗ, электратэхнічнага завода, маторнага завода і некаторых іншых прадпрыемстваў. Яны плануюць прайсці міма завода пеністых вінаў, „Крыніцы”, „Слодыча” і заклікаць работнікаў гэтых прадпрыемстваў далучыцца да іх.

Калона перыядычна скандуе „Выходзь!” і „Далучайся!”. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, правядзення новых выбараў, вызвалення палітвязняў, спынення ганенняў на ўдзельнікаў мірных акцый.

Колонна рабочих идет в центр Минска from Charter Vimeo on Vimeo.

belapan.by